Наш музей



  «Радзіма для чалавека і самая дарагая, і самая святая. Без Радзімы челавек перастае быць асобаю, губляе сябе».
                                                          В.А.Сухамлінскі
І тым глыбей мы ведаем гісторыю краіны, калі больш даследуем гісторыю свайго краю,  даведваемся пра герояў-землякоў, пра сваіх продкаў, калі знаёмімся з традыцыямі і помнікамі роднай зямлі. Далучыцца да гэтага святога пачуцця дапамагае ў першую чаргу школьны музей..

Школьны музей з'яўляецца структурным падраздзяленнем ДУА "Уселюбскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа", дзейнічае ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб адукацыі", Закона Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 2005 года № 70 - 3 "Аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь", загада дырэктара ўстановы адукацыі ад 12.11.2014 г. "Аб рэарганізацыі гісторыка-краязнаўчага пакоя ў музей баявой славы".
Год адкрыцця музея - 2014
Профіль музея - гісторыка-краязнаўчы
Займаемая плошча - 20 м. кв.
Колькасць экспанатаў усяго - 204. Прадметаў асноўнага фонду - 178, дапаможнага фонду - 26.
Асноўныя раздзелы экспазіцыі:
1.“Заўтра была вайна” змяшчае рэчы беларусаў даваеннай пары.
2.“Сцежкамі партызанскай славы” змяшчае макет партызанскай стаянкі, асабістыя рэчы партызан, лістоўкі часоў вайны, фотаздымі партызан нашай мясцовасці.
3.“Яны абаранялі Радзіму”  змешчаны спіскі ахвяр фашысцкага тэрору
4. “Ніхто не забыты, нішто не забыта”: змешчаны фотаздымкі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны
5.“Дарогамі вайны”: змяшчае копіі пасведчанняў узнагарод удзельнікаў вайны, іх успаміны, уласныя рэчы.
6.“Весткі з фронту”:змяшчае пісьмы і паштоўкі з фронту .
7.“Воіны-інтэрнацыяналісты”: змяшчае звесткі аб нашых земляках, якія выконвалі інтэрнацыянальны доўг у Афганістане.
8. "Піраміда памяці"
9. "Гісторыя школы ў тварах і лічбах".

Мэта і задачы школьнага музея.

Галоўная мэта школьнага музея - развіццё асобы, здольнай да вызначэння, ўзбагачэння, рэалізацыі жыццёвых планаў у розных сферах жыццядзейнасці на аснове інтэлекту, грамадзянскасці, гуманнасці і патрыятызму, ведаў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і гераічных старонак баявога мінулага.

Задачы:
1. Выкарыстанне музейнага матэрыялу для фарміравання пазітыўных адносін вучняў да актыўнай сацыяльна-значнай дзейнасці праз уцягванне іх у актыўную дзейнасць музея.
2. Развіццё праектна-даследчай дзейнасці на базе музея з прыцягненнем экспанатаў, музейных сувязяў з ветэранамі і  іх сем'ямі.
3. Арганізацыя клуба аматараў гісторыі з навучэнцаў 5-11 класаў для стварэння відэатэкі музея, рэстаўрацыйных і дызайнерскіх работ па вырабе экспазіцый і макетаў.
4. Арганізацыя экскурсій у музей.
5. Арганізацыя работы з фондамі музея (афармленне кнігі ўліку).
6. Прыняць удзел у раённых, гарадскіх мерапрыемствах гістарычнай і краязнаўчай накіраванасці і ў аглядзе-конкурсе школьных музеяў.
7. Арганізацыя сустрэч з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, прымеркаваных да Дзён Воінскай Славы.



  

            

АСНОЎНЫЯ НАПРАМКІ ДЗЕЙНАСЦІ ШКОЛЬНАГА МУЗЕЯ


Уключэнне школьнага музея ў адукацыйны працэс сада-школы



Зкскурсійная праца


Наву
кова-дасле
чая дзей
насць


Пошу
кавая праца


Краязнаўчы, этнаграфічны


Культурна-асветніцкая дзейнасць

           Прынцыпы працы школьнага музея

- Сістэматычная сувязь з урокамі, з усім адукацыйным працэсам.
- Правядзенне навуковага і вучэбна-даследчага пошуку, які ўключае ў сябе краязнаўства як базу развіцця і дзейнасці школьнага музея.
- Выкарыстанне ў вучэбна-выхаваўчым працэсе разнастайных прыёмаў і формаў вучэбнай і пазавучэбнай работы музейных урокаў, школьных лекцый, семінараў, навукова-практычных канферэнцый, пошукавай і праектнай дзейнасці, шэфскай дапамогі ветэранам і інш.
- Самастойнасць, творчая ініцыятыва навучэнцаў, якая выступае найважнейшым фактарам стварэння і жыцця музея.
- Дапамога кіраўніку музея, Савету музея з боку настаўніцкага калектыву, ветэранаў педагагічнай працы.
- Сувязь з грамадскасцю, з ветэранамі вайны і працы, ветэранамі лакальных войнаў, ветэранамі педагагічнай працы.
- Забеспячэнне адзінства пазнавальнага і эмацыйнага пачаткаў  у змесце экспазіцыі, правядзенні экскурсій, ва ўсёй дзейнасці музея.
- Строгі ўлік, правільнае захоўванне і экспанаванне сабраных матэрыялаў.
- Арганізацыя пастаянных сувязяў з дзяржаўнымі музеямі і архівамі.


         План работы музея  Вехі гісторыі”

НА 2023/2024 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД


№п/п

Накірункі дзейнасціі

Змест

Тэрмін выканання

Адказныя

1.

Арганізацыйна-метадычная

1. Арганізацыя пасяджэнняў  Савета музея

1 раз у чвэрць

Шапуцька Л.Б.

2.  Арганізацыя работы  групы  экскурсаводаў

верасень

Шапуцька Л.Б.

3. Арганізацыя работы па супрацоўніцтву з краязнаўчым музеем г. Навагрудка

лістапад-снежань

Шапуцька Л.Б.

4. Папаўненне на сайце ўстановы веб-старонкі, якая ўтрымлівае інфармацыю аб музеі

на працягу навучальнага года

Шапуцька Л.Б.

5. Афармленне буклета, прысвечанага рабоце музея

1 раз у год, май

Шапуцька Л.Б., Савет музея

6. Аказанне метадычнай і інфармацыйнай дапамогі класным кіраўнікам па падрыхтоўцы і правядзенні інфармацыйных і класных гадзін, звязаных з дзейнасцю музея

на працягу навучальнага года

Шапуцька Л.Б.

2.

Экскурсійная

1. Работа з  групай экскурсаводаў

1 раз у тыдзень

Шапуцька Л.Б.

2. Правядзенне аглядных і тэматычных экскурсій па дзеючых экспазіцыях музея для бацькоў вучняў, навучэнцаў школы і гасцей

па графіку

Шапуцька Л.Б.,

група экскурсаводаў

3. Распрацоўка новых экскурсій па існуючым музейным прадметам

на працягу года

Шапуцька Л.Б., Савет музея

3.

Навукова-даследчая

1. Даследаванне  музейных прадметаў

на працягу года

Шапуцька Л.Б., Савет музея

2. Падрыхтоўка творчых работ для ўдзелу вучняў (настаўнікаў) у конкурсах, канферэнцыях і іншых мерапрыемствах

на працягу года

Шапуцька Л.Б., Савет музея

3. Адлюстраванне дзейнасці музея ў розных інфармацыйных крыніцах (у газетах, метадычных зборніках, Інтэрнэце)

на працягу года

Шапуцька Л.Б.

4.

Гуртковая

1. Дзейнасць пошукавага атрада“Спадчына»

на працягу года

Шапуцька Л.Б.

2. Падвядзенне вынікаў работы пошукавага атрада “Спадчына” (напісанне артыкула)

май

Шапуцька Л.Б.

5.

Інфармацыйна-пазнавальная

1. Выкарыстанне  музейнай інфармацыі ў адукацыйным працэсе

на працягу года

Настаўнікі ўстановы

2. Выкарыстанне  музейнай інфармацыі ў пазакласнай на працягу 

на працягу  годаШапуцька Л.Б.

3. Правядзенне культурна-масавых тэматычных мерапрыемстваў у музеі

на працягу навучальнага года
 

Шапуцька Л.Б., Савет музея, настаўнікі школы

4. Удзел у раённых, абласных, рэспубліканскіх конкурсах, выставах, форумах, мерапрыемствах

на працягу навучальнага года

Дунай В.В., 

Шапуцька Л.Б.

6. Правядзенне дня адчыненых дзвярэй, прымеркаванага да міжнароднага дня музеяў

18.05.

Шапуцька Л.Б.

 Савет музея

6.

Пошукавая

1. Збор і назапашванне матэрыялаў для папаўнення фондаў

на працягу года

Шапуцька Л.Б., Савет музея

2. Правядзенне акцыі «Падары падарунак музею» ў рамках дэкады добрых спраў

снежань, май

Шапуцька Л.Б., Савет музея

7.

Рэстаўрацыйна-афармляльная

1Афармлене і пашырэнне  экспазіцый, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне, гісторыі ўстановы

красавік-май

Шапуцька Л.Б., Савет музея

2 Вядзенне неабходнай дакументацыі:

- план работы Савета музея;

-          кніга ўліку праведзеных мерапрыемстваў, экскурсій, лекцый у музеі;

-          кніга водклікаў ,

-          інвентарная кніга,

-          кніга ўліку дапаможнага фонда.

на працягу года

Шапуцька Л.Б.

3.  Догляд музейных прадметаў і іх рэстаўрацыя

на працягу года

Шапуцька Л.Б., Савет музея

4. Правядзенне генеральнай уборкі ў музеі

1 раз у  чвэрць

Шапуцька Л.Б., Савет музея

5. Афармленне выніковай справаздачы Работа музея”.

май-чэрвень

Шапуцька Л.Б.

 

 

Кіраўнік   музея                    Л.Б. Шапуцька

Комментариев нет:

Отправить комментарий