Трэба
ведаць – сэрца просіць,
Як
дзядам, бацькам жылося…
Як
сахой даўней аралі,
Як
смыком зямлю бярлялі,
Як
з сявалкі збожжа-зерне
Рассявалі
чорнай жменяй…
Тэба
ведаць, што зазналі,
Як
на пана працавалі…
Трэба
ведаць і пра тое,
Апраналі
што? Якое?..
Пятрусь Броўка. «Наш музей»
Вядомы літаратуразнавец Адам Мальдыс
лічыць, што чалавека можна параўнаць з птахам, адно крыло якога – мінулае,
другое – будучае. Калі не дзейнічае адно крыло, то птах губляе раўнавагу,
арыентацыю ў часе і прасторы і непасбежна падае ў прорву бездухоўнасці. Калі ў
чалавека няма патрыятычных пачуццяў, ён становіцца перакаці-полем ці ператвараецца
ў засохлую траву – пералёт, якому ўсё роўна, што гіне: культура, памяць, зямля
Каб гэтага не адбылося, у нашай школе з лістапада 2014 года дзейнічае музей Баявой
славы.
Спынімся на
першай эксазіцыі музея “Заўтра была вайна”.
Кожны куток Беларусі захаваў
моўныя, фальклорныя, этнаграфічныя і іншыя асаблівасці, звычаі і традыцыі.
Адметнасць культурнай прасторы насельнікаў Беларусі ствараюць своеасаблівы
вобраз свету, асабістае ўспрыманне навакольнага асяроддзя, у якім фарміруецца
духоўны строй чалавека, яго светапогляд, патрыятычныя пачуцці.
Аснова кутка
- экспазіцыя, складзеная з прадметаў сялянскага побыту. Тут ёсць і
“бабін куток” – гэта значыць гаспадарчы куток, тут можна пакруціць кола
калаўрота, палюбавацца прыгожымі ручнікамі, падзорнікамі, сурвэткамі, патрымаць
у руках верацяно, часала, драўляную лапату, пранік, узважыць рэчы з дапамогай
бязмена, наліць малака ў гліняны збан, папрасаваць бязізну жалезным прасам на
вуглях, запаліць старажытны ліхтар, прасеяць муку праз рэшата і замясіць цеста
ў дзежцы, даведацца аб прызначэнні
ступы, бойкі, праса, каромысла, праніка і качалак, паспрабаваць пакачаць
ільняны ручнік, агледзець сялянскі гардэроб.
А чаму было вырашана аформіць гэтую
экспазіцыю ў выглядзе сялянскай хаты ? Хата — наша калыска, утульнае і цёплае
гняздо, адкуль «вылятаем мы ў вырай», куды вяртаемся з далёкіх і блізкіх дарог.
Нездарма ў народзе кажуць: «Чужая хата не грэе, а свая хатка як родная
матка».
У вясковай хаце ёсць кут, дзе пасядзець
лічыцца за вялікі гонар. Покуць — так называецца гэта пачэснае месца.
Тут, на покуце, пад самай столлю, вісяць абразы
з выявамі Ісуса Хрыста і святых. Яны
маўкліваю малітваю асвячаюць хату . На сценах развешаны ручнікі,
вышыванкі і сведкі мінулага - фотаздымкі. На стале, на падлозе стаяць рэчы
хатняга ўжытку: дзяжа, бойка, прасніца, пранік, качалка, кашы, збаны, гарлачы,
лапці.
Заходзячы
ў святліцу,
Што ты
ўбачыш там?
Бажніцу!
Ручнік
на бажніцы
Набожнікам
звалі,
I покуць у хаце ім аздаблялі.
Многа
людзі працавалі:
Сеялі,
палолі, рвалі,
Як
вялося здавён,
Шаўкавіты
лён.
А вось
абрус, сняжысты да бяла.
Яго да
свята бабка берагла,
Начэй не
спала, вышывала
Цвяток
радзімы васілька.
Пра покуць складзены прымаўкі: «Сівой
барадзе месца на куце», «Добраму чалавечку добра і ў запечку, а ліхаце кепска і
на куце».
Доўгімі восеньскімі і зімовымі вечарамі
жанчыны ўсіх узростаў, а таксама дзяўчаты пралі, ткалі, шылі, вышывалі.
Прасніца
— драўляная прылада для прадзення воўны, кудзелі.
Папрадуха левай рукой выцягвала з «барады» валасіню-валаконца, а правай круціла
верацяно, навіваючы на яго нітку. Ёсць больш удасканаленая прасніца — калаўрот-самапрадка.
Бытавалі калаўроты-стаякі і калаўроты-лежакі. Прасці на
калаўротах было куды лягчэй і хутчэй.
Кросны
— самаробны ткацкі станок. Ткалі найчасцей з лёну. Для
гэтага лён мялі, трапалі, часалі, пралі. Затым бялілі або фарбавалі пражу,
снавалі яе. I толькі потым прыносілі
станок і пачыналі ткаць. Рыпелі панажы, стукала бёрда з набліцамі,
хадзілі ўверх-уніз ніты, ткалася палатно, белае ці расквечанае
яркімі ўзорамі.
Руплівая,
як маладуха, У куточку
хаты
Жыла тут
бабка-папрадуха. Прасніца
стаяла.
Ёй,
руплівай папрадусе, Бабцы
кужаль прасці
Не было
спачыну, мусіць — Дачка
памагала.
Дзень і
ночку шчыравала, Ставіла новыя
Нітак
тоненькіх напрала. Кросенцы
кляновыя.
Самапрадка
ля акна — Хутка бегаў
чаўнок,
Як той
чмель! гула яна. Рабіў
тоненькі радок.
I матала, і круціла Бёрда ўмела, бёрда
дбала
Пражу-ніткі
матавіла. Той радочак
прыцікала.
Зімку
ўсю бабуля ткала, Праткам
адкалачу.
Ткала,
ціха прымаўляла: Панясу на
сенажаць —
—
Ручнікоў натку, Хай
на сонцы паляжаць.
Панясу на
раку, Пабялеюць
ручнікі
У ваду
намачу, На
травіцы ля ракі.
—
Драўляныя ночвы, або начоўкі.
У іх раней мылі бялізну, гатавалі мяса для калбас, трымалі
шаткаваную капусту перад тым, як ссыпаць у бочку. I самае галоўнае назначэнне ночваў — купанне малых дзяцей.
I цясляр, і дрывасек,
Дзед
пайшоў, асіну ссек.
Ссек
асіну на начоўкі
I прывёз яе дамоўкі.
Дзяўбаў
ён асіну не адну часіну.
Не
дарэмна шчыраваў —
Усё ж
ночвы змайстраваў.
—
Ступа — прылада
для апрацоўкі зерня на крупы.
—
Рэшата служыла для
ачысткі зерня, сіта — для
прасей-вання мукі.
Здаўна
людзі карысталіся гліняным посудам. Выраблялі яго майстры-ганчары. Збаны, гарлачыкі, глякі, міскі, кружкі —
усё гэта ўпрыгожвалася, абпальвалася і доўга служыла людзям.
Калі
ласка — гладышы
Халодны і празрысты,
Выбірайце
для душы. Бы з
крынічкі самай чыстай.
Малако ў
іх налівайце — А
пузаценькі гаршчок
Ганчароў
успамінайце. Грэе ў
печы круглы бок.
Як
нальеце квасу ў гляк — Кашу
смачную гатуе —
Незвычайны
будзе смак: Усіх-усіх
пачастуе.
Ёсць такая
легенда. Чалавеку сказалі, каб ён, адыходзячы з хаты, не азіраўся назад, іначай
ператворыцца ў слуп солі. Чалавек азірнуўся... Дый як жа не азірнешся, калі
родная сядзіба – гэта цэлы свет. Наперадзе, за таямнічаю мяжою гарызонта новыя
дарогі, новыя людзі, новы свет. Але на ўсё астатняе жыццё застаюцца ў памяці “парог, высечаны з успамінаў, дзверы
на завесах цвыркуновай песні; вокны, зашклёныя вачамі блізкіх; хата, пакрытая
крыламі ластавак..."
Часцей азірайцеся, сябры, назад, у мінулае, каб не
пагасла свечка на покуці – у хаце з матчынай душою, каб лягчэйбыло ісці
наперад, у будучыню.
Так жылі людзі ў даваенны час.
Комментариев нет:
Отправить комментарий