Экскурсія ў музей
“Вехі гісторыі”
Падрыхтавала
кіраўнік музея
Кліменка Алена Міхайлаўна
1. Вось ужо прайшло 76
гадоў з тых далёкіх і гераічных часоў, калі наш беларускі народ
выстаяў у жорсткай вайне з нямецкім фашызмам. Для гісторыі гэта ўжо
цэлая эпоха, роўная жыццю цэлага пакалення людзей. Давайце паставім сабе
пытанне: што мы помнім аб той вялікай вайне? Як ушаноўваем памяць людзей, якія
аддалі сваё жыццё за Вялікую Перамогу?
Наш музей
адкрыты 12 лістапада 2014 года, раней гэта быў гісторыка-краязнаўчы
пакой. Фонд налічвае 174 экспанаты асноўнага
фонду і 12 экспанатаў дапаможнага. Адкрыццю музея папярэднічала
шматгадовая праца школьнага калектыву.
Найбольшая
колькасць матэрыялаў прысвечаны перыяду Вялікай Айчыннай вайны; не забыты ўсе
удзельнікі вайны, якія пражываюць ці пражывалі на тэрыторыі мікрараёна школы.
2. Калі пачынаеш агляд экспазіцый
музея, то адразу трапляеш у сялянскую хату сярэдзіны 20 стагоддзя. Сярод
экспанатаў прадметы працы і быту: драўляны і гліняны посуд, гарлачы, вугальныя
прасы, лапата для хлеба, грэбень для часання ільну, верацяно, калаўрот, дэталі
кросен, прасніца, саматканыя настольнікі, ручнікі, салфеткі і інш. Аформлены
“чырвоны кут” хаты.
Так жылі людзі ў даваенны час.
Аднак мірнае жыццё хутка
закончыцца.
3. 4 ліпеня 1941 г. у Навагрудак уварваліся нямецкія
танкі. Змрочная хваля акупацыі павісла над нашай
зямлёй. На акупіраванай тэрыторыі пачынаў дзейнічаць "Новы парадак".
Любое непадпарадкаванне альбо супраціўленне нямецкім войскам каралася смерцю.
Не выйшаў у час на работу - расстрэл, не выплаціў
падатак - расстрэл, захоўваеш зброю - расстрэл,
хаваеш чырвонаармейца - расстрэл.
Крывавы тэрор не зламаў волю беларусаў. Наадварот, ён
памножыў нянавісць да захопнікаў. Для барацьбы з акупантамі сталі стварацца
партызанскія атрады і падпольныя арганізацыі. У лясах каля нашай вёскі
пастаянна дзейнічаючага атрада не было. Аднак ужо з лета 1942 г. на
хутарах каля вёскі сталі часта бываць партызаны атрадаў "Арол",
"Кастрычніцкі" і "Фрунзе", якія ў 1943г. былі аб'яднаны ў
Першую Баранавіцкую партызанскую брыгаду. Перад вамі макет партызанскай
стаянкі, зробленай вучнямі нашай школы. Тут мы змясцілі жылую зямлянку, штаб
партызанскага атрада, а таксама гаспадарчую прыбудову.
4. Арганізатарам і кіраўніком
камсамольскага падполля і ўдзельніцай партызанскага руху на тэрыторыі
Навагрудскага раёна была Люся Сечка. Нарадзілася яна ў в. Чарэшля Навагрудскага
раёна. Там жа ў гады Вялікай Айчыннай вайны арганізавала сваю дзейнасць. Падпольная
клічка “Ластаўка”. Падпольшчыкі сабіралі і перадавалі партызанам зброю, вялі
агітацыю сярод насельніцтва. З снежня 1942 г. яна была партызанкай атрада ім.
Г.І. Катоўскага партызанскай брыгады ім. Ф.Э. Дзяржынскага. Загінула ў баі ў
час разгрому варожага гарнізона ў в. Лугамовічы Іўеўскага раёна. Пахавана ў в.
Чарэшня, на магіле пастаўлены абеліск. Наш музей ушаноўвае памяць загінуўшай
зямлячкі.
У чарзе першых ахвяр
фашыстаў стаялі камсамолцы, камуністы і актывісты. З 1942 па 1944 году парку в.
Уселюб былі расстраляны многія мірныя жыхары. Многія аказвалі дапамогу
партызанскім атрадам, якія дзейнічалі на тэрыторыі Навагрудскага раёна.
Некаторыя самі арганізоўвалі групы і прымыкалі да партызанскіх атрадаў.
5. Адным з такіх людзей
быў Дзяшук Аляксандр Іванавіч. Ён нарадзіўся і вырас у в. Трасцянка, што ў 3 км
ад Уселюба. У 1932 г. ён закончыў Уселюбскую пачатковую школу з польскай мовай
выкладання. У нашым музеі знаходзіцца яго пасведчанне аб заканчэнні гэтай
школы.
Аляксандр Іванавіч па сваёй
ініцыятыве ў маі 1942 г. арганізаваў групу з 5 чалавек і ўступіў ў групу
партызан, якой кіраваў Радзецкі. З моманту ўступлення ў гэту групу Дзяшук
дастаўляў у партызанскі атрад боепрыпасы, прымаў удзел у баявых аперацыях па
знішчэнні 4 гарнізонаў, у 5-ці атрадных баях супраць паліцаяў і
немцаў, у знішчэнні драўлянага маста праз раку Дзітва даўжынёй 83 метры,
спусціў 1 эшалон з жывой сілай немцаў на жалезнай дарозе Ліда- Баранавічы. Са
студзеня 1943 г. прымаў удзел у зноў арганізаваным партызанскім атрадзе “Іскра”.
Пры выкананні баявых аперацый паказаў сябе смелым, рашучым, дысцыплінаваным, за
што быў прадстаўлены да дзяржаўнай узнагароды.
З ліпеня 1943 г.быў
пераведзены ў партызанскі атрад “Арол” намеснікам камандзіра па разведцы.
Прымаў удзел у дыверсійна - падрыўной дзейнасці.
З 23 чэрвеня па 10
жніўня 1944 года часова працаваў камендантам Лідскага НКРБ, што пацвярджае
даведка.
Гэтыя звесткі нам
вядомы дзякуючы сыну Дзешука А.І. Яўгену Аляксандравічу, які перадаў музею
вялікую колькасць дакументальнага матэрыялу. А таксама з саміх успамінаў
Аляксандра Іванавіча, якія запісаны ў сшыткі і захоўваюцца ў
экспазіцыі “Дарогамі вайны”.
6. Заслугоўвае ўвагі аповед
пра партызана Івана Журко, які змешчаны ў эксазіцыі “Сцежкамі партызанскай
славы”. Да 1942 года ён працаваў настаўнікам у Ляхавіцкай школе. Калі ў лясах
пачалі фарміравацца партызанскія атрады,ён не мог заставацца дома і стаў
партызанам атрада імя Катоўскага. Атрымаў загад наступаць на нямецкі гарнізон,
які размяшчаўся ў в. Вераскава. У гэтым баі быў паранены і трапіў у палон,
перанёс цяжкія здзекі: яму ламалі рукі, выбілі зубы, адрэзалі вушы, раны
пасыпалі соллю, а ён не выдаў ніводнага факта. Загінуў у чэрвені 1943 года. Быў
пахаваны ў в. Вераскава. Пасля вайны перазахаваны ў роднай в. Ляхавічы.
Каштоўным эксанатам з’яўляюцца
ўспаміны другіх ветэранаў вайны, запісаныя на касеце.
7. А цяпер пойдзе гаворка пра
ўдзельніка вызвалення Еўропы Журко Антона Аляксандравіча. Антон Аляксандравіч
прайшоў усю вайну і ўдзельнічаў у вызваленні Беларусі, аб чым сведчыць дзяржаўная
ўзнагарода. Маюцца ў музеі копіі пасведчанняў яго ўзнагарод. Нават сам І.В.
Сталін аб’явіў яму падзяку. Падзяка аб’яўлена і за ўзяцце гарадоў Рэтэноў,
Шпандаў, Пацдам. Пасля вайны Журко А.А. спачатку працаваў настаўнікам
Вялікаізвенскай школы, потым загадчыкам насеннага складу ў в. Уселюб. Быў
граматным і добрасумленным спецыялістам. У 1997 і 1998 гадах атрымаў лісты
ўдзячнасці ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі.
Гонарам нашага музея
, безумоўна, з’яўляецца Падзячнае пісьмо на імя нашага земляка Марцуля Міхаіла
Антонавіча за подпісам самога маршала Ракасоўскага, якое было ўручана 1 мая
1946 г. напярэдадні першай гадавіны Вялікай Перамогі. Гэта дань гераізму і баявой
адвагі нашага земляка, праяўленыя ў баях за вызваленне Беларусі.
8. “Ніхто не
забыты, і нішто не забыта”. У гэтай экспазіцыі змешчаны спіс усіх ветэранаў
Вялікай Айчыннай вайны мікрараёна установы, спіскі загінуўшых. Змешчаны
фотаздымкі ветэранаў. Пажаўцелыя, згубіўшыя свой першапачатковы выгляд, яны ўсё
роўна прыцягваюць нас сваёй непасрэднасцю і праўдзівасцю. Шчырыя, маладыя і не
зусім з цікавасцю глядзяць на нас і хочуць нам сказаць:
Помните!
Через века́,
через
года, —
помните!
О тех,
кто уже не придёт
никогда,
—
помните!
Не плачьте!
В горле
сдержи́те
стоны,
горькие стоны.
Памяти
павших
будьте
достойны!
Вечно
достойны!
9. 15 лютага – гэта не толькі
дзень памяці ўсіх загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў, але і выказванне
глыбокай павагі і падзякі ўсім тым, хто вярнуўся на Радзіму, хто сумленна і
мужна выканаў свой воінскі і грамадзянскі абавязак.
Экспазіцыя
"Воіны-інтэрнацыяналісты" прысвечана нашым землякам, тым, хто прайшоў
дарогамі Афганістана. Ёсць у тых гадоў і незагойная рана – амаль пятнаццаць
тысяч савецкіх воінаў не вярнуліся дадому.
Не вярнуўся дамоў і
Масціцкі Міхаіл, жыхар в. Ацмінава.
У Узброеныя Сілы СССР закліканы 29 верасня 1982
Наваградскім ГВК Гродзенскай вобласці
У Рэспубліцы Афганістан са студзеня 1983. Пры спуску з
высакагорнага вартавога паста 29 лістапада 1984 года група
воінаў, у складзе якой ён знаходзіўся, трапіла ў засаду і была абстраляная.
Пры адбіцці нападу праціўніка Міхаіл загінуў.
Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (пасмяротна). Яго
імя занесена ў Кнігу Славы Навагрудскага раёна.
З успамінаў бацькі Міхаіла:
Нарадзіўся мой Мішка ў 1964 годзе, рос добрым, вучыўся
нядрэнна, скончыў Лідскае СПТВ экскаватаршчыка, да арміі працаваў у к-зе
«Праўда» ў сваёй вёсцы трактарыстам. У войска ўзялі ў 1982 годзе, служыў у
Афганістане, у Салангу, лісты заўсёды пісаў суцяшальныя, што не турбуйцеся,
са мной нічога не здарыцца. Загінуў Мішка 29 лістапада 1984 года, прывезлі
цынкавай труне.
Як загінуў, мы нічога не ведаем. Толькі праз паўгода
яго ўзнагародзілі ордэнам Чырвонай Зорка (пасмяротна). Значыць, ён быў верны
прысязе.
У музеі захоўваецца пісьмо
Міхаіла, якое ён напісаў незадоўга да смерці.
10. Мы вечна будзем шанаваць
памяць пра тых, хто загінуў на гэтай вайне, і з павагай схіляць галовы перад
людзьмі, якія ў маладым узросце сталі з гонарам насіць высокае званне –
ветэран. Нізкі зямны паклон суайчыннікам, у каго вайна адабрала блізкіх людзей.
У канцы экскурсіі хочацца сказаць, што музей адкрыты ў гонар 70-годдзя Вялікай Перамогі. У стварэнні музея прымалі ўдзел і вучні школы, і настаўнікі, і тэхнічны персанал. Работа будзе працягвацца і далей, так як з ведання гісторыі сваёй малой Радзімы пачынаецца грамадзянін Рэспублікі Беларусь.
Экскурсія
Пераступаючы парог школьнага музея…
кіраўнік
музея, настаўніца
рускай мовы і літаратуры
Кліменка Алена Міхайлаўна
Трэба ведаць – сэрца просіць,
Як дзядам, бацькам жылося…
Як сахой даўней аралі,
Як смыком зямлю бярлялі,
Як з сявалкі збожжа-зерне
Рассявалі чорнай жменяй…
Тэба ведаць, што зазналі,
Як на пана працавалі…
Трэба ведаць і пра тое,
Апраналі што? Якое?..
Пятрусь Броўка. «Наш музей»
Вядомы літаратуразнавец
Адам Мальдыс лічыць, што чалавека можна параўнаць з птахам, адно крыло якога –
мінулае, другое – будучае. Калі не дзейнічае адно крыло, то птах губляе
раўнавагу, арыентацыю ў часе і прасторы і непасбежна падае ў прорву бездухоўнасці.
Калі ў чалавека няма патрыятычных пачуццяў, ён становіцца перакаці-полем ці
ператвараецца ў засохлую траву – пералёт, якому ўсё роўна, што гіне: культура,
памяць, зямля Каб гэтага не адбылося, у
нашай школе злістапада 2014 года дзейнічае музей Баявой
славы.
Мы
сёння спынімся толькі на першай эксазіцыі музея “Заўтра была вайна”
Кожны
куток Беларусі захаваў моўныя, фальклорныя, этнаграфічныя і іншыя асаблівасці,
звычаі і традыцыі. Адметнасць культурнай прасторы насельнікаў Беларусі
ствараюць своеасаблівы вобраз свету, асабістае ўспрыманне навакольнага
асяроддзя, у якім фарміруецца духоўны строй чалавека, яго светапогляд,
патрыятычныя пачуцці.
Аснова
кутка - экспазіцыя, складзеная з прадметаў сялянскага побыту. Тут ёсць і
“бабін куток” – гэта значыць гаспадарчы куток, тут можна пакруціць кола
калаўрота, палюбавацца прыгожымі ручнікамі, падзорнікамі, сурвэткамі, патрымаць
у руках верацяно, часала, драўляную лапату, пранік, узважыць рэчы з дапамогай
бязмена, наліць малакаў гліняны збан, папрасаваць бязізну жалезным прасам на
вуглях, запаліць старажытны ліхтар, прасеяць муку праз рэшата і замясіць цеста
ў дзежцы, даведацца аб прызначэнні ступы, бойкі, праса, каромысла,
праніка і качалак, паспрабаваць пакачаць ільняны ручнік, агледзець сялянскі
гардэроб.
Усё, што прадстаўлена ў музеі, сабрана супрацоўкамі
нашай установы сумесна з бацькамі і вучнямі.
А
ведаеце, рабяты, чаму было вырашана аформіць гэтую экспазіцыю ў выглядзе
сялянскай хаты ? Хата — наша калыска, утульнае і цёплае гняздо, адкуль
«вылятаем мы ў вырай», куды вяртаемся з далёкіх і блізкіх дарог. Нездарма ў
народзе кажуць: «Чужая хата не грэе, а свая хатка як родная матка».
У
вясковай хаце ёсць кут, дзе пасядзець лічыцца за вялікі гонар. Покуць —
так называецца гэта пачэснае месца. Тут, на покуце, пад самай столлю, вісяць
абразы з выявамі Ісуса Хрыста і святых. Яны маўкліваю малітваю
асвячаюць хату . На сценах развешаны ручнікі, вышыванкі і сведкі мінулага -
фотаздымкі. На стале, на падлозе стаяць рэчы хатняга ўжытку: дзяжа, бойка,
прасніца, пранік, качалка, кашы, збаны, гарлачы, лапці.
Заходзячы ў святліцу,
Што ты ўбачыш там?
Бажніцу!
Ручнік на бажніцы
Набожнікам звалі,
I покуць у хаце ім аздаблялі.
Многа людзі працавалі:
Сеялі, палолі, рвалі,
Як вялося здавён,
Шаўкавіты лён.
А вось абрус, сняжысты да бяла.
Яго да свята бабка берагла,
Начэй не спала, вышывала
Цвяток радзімы васілька.
Пра
покуць складзены прымаўкі: «Сівой барадзе месца на куце», «Добраму
чалавечку добра і ў запечку, а ліхаце кепска і на куце».
Доўгімі восеньскімі і зімовымі вечарамі жанчыны ўсіх узростаў, а таксама
дзяўчаты пралі, ткалі, шылі, вышывалі.
Прасніца —
драўляная прылада для прадзення воўны, кудзелі. Папрадуха левай рукой выцягвала
з «барады» валасіню-валаконца, а правай круціла верацяно, навіваючы на яго
нітку. Ёсць больш удасканаленая прасніца — калаўрот-самапрадка. Бытавалі калаўроты-стаякі і калаўроты-лежакі. Прасці
на калаўротах было куды лягчэй і хутчэй.
Кросны — самаробны ткацкі
станок. Ткалі найчасцей з лёну. Для гэтага лён мялі, трапалі, часалі, пралі.
Затым бялілі або фарбавалі пражу, снавалі яе. I толькі потым прыносілі станок і пачыналі ткаць.
Рыпелі панажы, стукала бёрда з набліцамі, хадзілі
ўверх-уніз ніты, ткалася палатно, белае ці расквечанае яркімі
ўзорамі.
Руплівая, як
маладуха,
У куточку хаты
Жыла тут
бабка-папрадуха. Прасніца
стаяла.
Ёй, руплівай
папрадусе,
Бабцы кужаль прасці
Не было спачыну, мусіць
— Дачка памагала.
Дзень і ночку
шчыравала,
Ставіла новыя
Нітак тоненькіх
напрала.
Кросенцы кляновыя.
Самапрадка ля акна
—
Хутка бегаў чаўнок,
Як той чмель! гула
яна.
Рабіў тоненькі радок.
I матала, і
круціла
Бёрда ўмела, бёрда дбала
Пражу-ніткі
матавіла.
Той радочак прыцікала.
Зімку ўсю бабуля
ткала,
Праткам адкалачу.
Ткала, ціха
прымаўляла:
Панясу на сенажаць —
— Ручнікоў натку,
Хай
на сонцы паляжаць.
Панясу на
раку,
Пабялеюць ручнікі
У ваду
намачу,
На травіцы ля ракі.
— Усе мы выйшлі з калыскі. Калыска — дзіцячы ложак.
Плялі яго з лазовых дубцоў, чырвонай ракіты, ядлоўцавых каранёў. Альбо рабілі
так: збівалі чатыры брускі і абцягвалі іх саматканай льняной тканінай,
падвешвалі да столі. Такую калыску маглі браць з сабой у поле. Рабілі калыскі і
на ножках, падбітых паўкруглымі брускамі. Маці ставіла такую калыску побач са
сваім ложкам і, калі дзіця ноччу прачыналася, ціха калыхала, не ўстаючы з
ложка.
Ад калыскі люлькі ўтульнай
Кожны дзень па гэты час
Наша любая матулька
Усе клапоціцца пра нас.
Малаком усмак напоіць,
Укладае песняй спаць.
Роднай мове яна вучыць,
Словы добрыя казаць.
— А вось куфар. У даўніну яго выкарыстоўвалі замест
шафы. Яшчэ сёння ў вясковай хаце можна ўбачыць куфар, дзе ляжыць скарб, вытканы
рукамі вясковых жанчын. Такіх абноў у краме не купіш: у іх — жыццё, натхненне,
душа таленавітых народных майстрых.
— Драўляныя ночвы, або начоўкі. У іх
раней мылі бялізну, гатавалі мяса для калбас, трымалі шаткаваную капусту перад
тым, як ссыпаць у бочку. I самае галоўнае назначэнне
ночваў — купанне малых дзяцей.
I цясляр, і дрывасек,
Дзед пайшоў, асіну ссек.
Ссек асіну на начоўкі
I прывёз яе дамоўкі.
Дзяўбаў ён асіну не адну часіну.
Не дарэмна шчыраваў —
Усё ж ночвы змайстраваў.
— Цэбар — круглая драўляная пасудзіна, з якой кармілі
жывёлу.
— Ступа — прылада для апрацоўкі зерня на крупы.
— Рэшата служыла для ачысткі зерня, сіта —
для прасей-вання мукі.
Здаўна людзі карысталіся гліняным посудам. Выраблялі
яго майстры-ганчары. Збаны, гарлачыкі, глякі, міскі, кружкі —
усё гэта ўпрыгожвалася, абпальвалася і доўга служыла людзям.
Калі ласка —
гладышы
Халодны і празрысты,
Выбірайце для
душы.
Бы з крынічкі самай чыстай.
Малако ў іх налівайце
—
А пузаценькі гаршчок
Ганчароў
успамінайце.
Грэе ў печы круглы бок.
Як нальеце квасу ў гляк
—
Кашу смачную гатуе —
Незвычайны будзе
смак:
Усіх-усіх пачастуе.
— А зараз адгадайце, калі ласка, загадку:
Яна галодная — хата халодная,
Яна пад'ела — у хаце пацяплела.
(Печ.)
—
Сялянскую хату нельга ўявіць без печы. Печ карміла,
сагра-вала, лячыла ад прастуды, таму яна, як чарадзейная істота, жыве ў
народных казках, прымаўках і прыказках.
А вось і печ — ласкавая матуля,
Што кожнага пяшчотаю атуліць,
Сустрэне ўсіх прыветна ля дзвярэй,
Сагрэе і прастуду адбярэ.
I пыхкае ў ёй барвяны жар...
Ах, печ, ты сонца зыркае без хмар.
— На
прыпечку вымуроўвалася ямка, куды зграбалі гарачае ву-голле. Прысыпанае
попелам, яно доўга не гасла і выкарыстоўвалася замест запалак. Гэты «вечны
агонь» у ачагу быў для беларусаў сямейнай святыняй, сімвалам дабрабыту. На
покуце, пад абразамі гарэў другі агонь, які саграваў душу. Быў яшчэ і трэці
агонь, які служыў людзям для асвятлення хаты доўгімі восеньскімі і зімовымі
вечарамі. Яго называлі комін, або пасвет.
— Вось і скончылася наша сёняшняя экскурсія. Спадзяюся, што вам спадабалася
«Сялянская хатка», у якой шмат цудоўных рэчаў. Давайце ўзгадаем гэтыя рэчы. Як
яны называюцца і для чаго выкарыстоўваюцца. (Дзеці адказваюць на пытанні,
выхавальнік удакладняе адказы.)
Ёсць такая легенда. Чалавеку
сказалі, каб ён, адыходзячы з хаты, не азіраўся назад, іначай ператворыцца ў
слуп солі. Чалавек азірнуўся... Дый як жа не азірнешся, калі родная сядзіба –
гэта цэлы свет. Наперадзе, за таямнічаю мяжою гарызонта новыя дарогі, новыя
людзі, новы свет. Але на ўсё астатняе жыццё застаюцца ў памяці “парог,
высечаны з успамінаў, дзверы на завесах цвыркуновай песні; вокны, зашклёныя
вачамі блізкіх; хата, пакрытая крыламі ластавак..."
Часцей азірайцеся, сябры, назад, у
мінулае, каб не пагасла свечка на покуці – у хаце з матчынай душою, каб лягчэйбыло
ісці наперад, у будучыню.
Экскурсия
«Живая память – Афганистан»
Подготовила
руководитель музея
Клименко Елена Михайловна
1 вед.
Я хочу, чтобы гордость была за страну,
Чтоб красивым был прожитый день,
Чтоб заснуть у хорошего чувства в плену
Вспоминая хороших людей…
2 вед. Наша
сегодняшняя встреча — дань памяти всем, кто причастен к героическим и
трагическим войнам 20-го столетия. Она проходит в преддверии празднования Дня
воина – интернационалиста.
Наступил 1979 г. и совсем юные мальчики
были вынуждены принимать участие в боевых действиях в Афганистане. Их гордо
называли – интернационалисты.
10 страшных лет продолжалась война в
Афганистане. Точнее 9 лет 1 мес. и 21 день.
1 вед.
Всего лишь час до вылета нам дан,
Всего лишь час последней передышки.
Сказали нам: летим в Афганистан.
В Кабул летят вчерашние мальчишки.
Сегодня мы не пишем не строки.
И, куполам свою судьбу доверив,
Опустимся в афганские пески,
И сапогами скалы будем мерить…
Около
600 тысяч человек прошли через эту войну. Не всем им было суждено вернуться. По
официальным данным потери советских войск в Афганистане составляют около 14
тыс. человек. Среди них и 6 наших земляков.
2
вед.
15 февраля 2017 года исполняется 28 лет со
дня вывода Советских войск из Афганистана. Именно в этот день закончилась
война, которая длилась в два раза дольше, чем Великая Отечественная.
Нашу встречу мы назвали «Живая
память». Живая память, потому что живы те, кто воевал, выполняя свой
интернациональный долг в Афганистане, Таджикистане, Абхазии, Приднестровье,
Чечне … других горячих точках
Живая, потому что память о погибших
свято хранят их товарищи по оружию, их семьи и близкие.
И память эта будет жива, пока мы об
этом помним.
1 вед.
Афганская война 1979 –
1989 годов. Все эти годы Афганистан являлся самой большой болью и тревогой
нашего народа. До декабря 1979 года всё было так же, как всегда. Наши мальчики
учились, работали, бродили по улицам, бегали на дискотеки,
влюблялись. В такой же обычный день кто-то томился в очередях в кинотеатры или
рестораны, кто-то усаживался дома перед телевизором… Началась война… Пули
настигали наших парней под Гератом, Кандагаром, Шиндатом – обрывая их жизни.
Это страшная, чудовищная, чужая война… Афганская война…
2 вед.
О, сколько, пролетело уже дней!
Увы, но время всё-таки не лечит.
Оно не в силах что-то изменить.
Лишь скорбью наполняет души наши.
Над Беларусью Реквием звучит
О Сыновьях Земли в Афгане павших!
1 вед. Так уж
повелось у русского солдата защищать не только свою Родину, но и помогать
братским народам. И называлось это “выполнением интернационального долга”. И
тогда, в далеком 1979 году, русские пошли помогать строить счастливую жизнь в
глубь Азии.
Мы шли пружинисто и дружно,
Две сотни ног в единый шаг,
И слава русского оружья
Звенела в нервах и ушах.
Мгновенье тоньше волоска,
Оно как искорки свеченье,
Но может быстрое мгновенье
Остаться славным на века…
Одно мгновенье и во мгле
Встает заря над прахом серым,
И ты становишься примером
для миллионов на Земле.
2 вед.
9 лет 1 месяц и 18 дней продолжалась
война в Афганистане. Именно в ту пору мы узнали, как опасна профессия
вертолетчика, что слово “дух” может означать не только что-то возвышенное, но и
немытое, бородатое существо с “калашниковым” наперевес.
Военный жаргон обогатился новыми
терминами: “зеленка”, “вертушка”, “груз – триста”, “груз – двести”…
Свыше 15 тысяч наших воинов
погибли на чужой земле, 6 тысяч скончались впоследствии от ран и
болезней, 311 человек пропали без вести. Это были самые большие потери
Советской Армии со времен Великой Отечественной. Время отдаляет нас от тех
событий. Однако память о войне по-прежнему болью отзывается в людских сердцах.
1 вед.
Того, кто служил в Афганистане и в
других горячих точках, мы узнаем не только по орденским нашивкам на
штатской одежде…Мы узнаем их по спокойным твердым лицам. Это люди, на которых
всегда можно положиться. Каждому хотелось бы иметь таких друзей. Очень верно
кем-то подмечено, что человеческая жизнь измеряется не продолжительностью ее, а
тем, что ее наполняет.
2
вед.
Среди наших земляков есть те,
кто прошёл дорогами Афганистана. Это Жинко Борис, Мастицкий Сергей,
Мастицкий Михаил, Жинко Александр, Жинко Сергей, Кулеш Александр, Малявский
Николай, Кислый Александр, Кот Владимир, Дичко Петр, Гетко Владимир, Хитро
Сергей, Гриб Юрий, Ермолович Александр, Рыбак Анатолий.
1вед.
Рыбак Анатолий родился 25 мая 1967 года в
д. Ляховичи. В 1984 году окончил Зеневичскую среднюю школу. Работал трактористом
в родной деревне. Весной 1985 года был призван в ряды вооруженных сил СССР.
Осенью 1985 года попал после «учебки» в Афганистан. Прослужил там полтора года.
Участвовал во всех военных операциях части, в том числе и в рейдах против
душманов. Летом 1986 года был ранен в правую ногу. Лечился в военном госпитале
в Кабуле. Демобилизовался весной 1987 года. Долго лечился на Родине.
Вознагражден орденом Красной Звезды, медалями «За отвагу», «От
благодарного афганского народа», «Воин-интернационалист».
Низкий поклон вам за Ваше мужество и
героизм.
2 вед.
Ермолович Александр родился 13
ноября 1967 года в д. Ляховичи. В 1985 году закончил Зеневичскую среднюю школу.
Работал помощником комбайнера в колхозе «Новый путь». Осенью 1985 года был
призван в ряды Вооруженных сил СССР. Служил в войсках КГБ в
Узбекской ССР. Прослужил там год. Оказывал гуманитарную помощь афганцам,
сопровождал первые колонны вывода войск из Афганистана. Демобилизовался зимой
1989 года.
1 вед.
Время выбрало вас,
Закружило в афганской метели,
Вас позвали друзья в грозный час,
Вы особую форму надели.
И в огне горных трудных дорог
Своей кровью кропили походы,
Не заметили в вихре тревог,
Как минуты прессуются в годы.
Верность, доблесть, отвага и честь –
Эти качества не напоказ.
У Отчизны героев не счесть.
Время выбрало вас!
По страницам времён
Под победные марши шагали.
Много славных имён
На гранитную вечность вписали.
И когда было тяжко подчас,
Силы таяли в грохоте боя,
Нас бросала на доты не раз
Непреклонная дерзость героев.
Верность, доблесть, отвага и честь –
Эти качества не напоказ.
У Отчизны героев не счесть.
Время выбрало вас.
(Виктор Куценко «Время выбрало нас»)
2 вед.
Пусть память будет крепче, чем гранит,
И в сердце кровь стучать не перестанет,
Пока есть Русь, она в душе хранит
Погибших на войне в Афганистане.
О потерях всегда говорить тяжело и больно,
но когда из жизни уходят совсем молодые, то говорить тяжело и больно вдвойне.
Сегодня мы склоняем головы в память
выпускника Бердовской средней школы Мастицкого Михаила, погибшего при
исполнении служебного воинского долга в Афганской республике 29 ноября 1984 года.
1
вед. ПРЕЗЕНТАЦИЯ
МАСТИЦКИЙ Михаил Иванович, рядовой, повар,
родился 14 сентября 1964 на территории совхоза "Любимовский"
Есильского р-на Целиноградской области Казахской ССР. Белорус. Закончил 9
классов Бердовской средней школы. Учился в СПТУ-5 в г. Лида Гродненской области.
В Вооруженные Силы СССР призван 29 сентября 1982 Новогрудским ГВК Гродненской
области.
В Республике Афганистан с января 1983.
При спуске с высокогорного сторожевого поста 29.11.1984 группа воинов, в
составе которой он находился, попала в засаду и была обстреляна.
При отражении нападения противника Михаил погиб.
Награжден орденом Красной Звезды (посмертно).
Похоронен в деревне Отминово Новогрудского р-на Гродненской области.
2 вед.
Из
воспоминаний отца Михаила Ивана Мастицкого:
Родился
мой Мишка в 1964 году, рос хорошим, учился неплохо, окончил Лидское
СПТУ экскаваторщиков, до армии работал в к-зе «Правда» в своей деревне трактористом. В армию взяли в
1982 году, служил в Афганистане, в Саланге,
письма всегда писал утешительные, что не беспокойтесь, со мной ничего не случится. Погиб Мишка 29
ноября 1984 года, привезли цинковый гроб.
Как погиб, мы ничего не знаем. Только через полгода его наградили орденом Красной Звезды (посмертно). Значит, он
был верен присяге.
2
вед.
Послушайте
строки из письма Михаила родным незадолго до смерти
(Читается
письмо)
1 вед.
Не вылечить память.
Кровавую память не выпить до дна.
Вселенское горе, солдатская доля,
Чужая война…
Ищу на карте крохотную точку,
Политую свинцом и солью кровяной.
Чтоб вставить в поэтическую строчку
Короткое названье Саланг.
Закрою карту, снова открываю:
На сердце боль и тяжесть у меня.
Так вот она – та точка роковая,
Кто знал ее вчера? Она Афганистан.
Солдат войны не выбирает –
Он верен долгу и стране,
Которая его ввергает,
То в кровь, то в славу, что сверкает
На склонах Афганистана.
2 вед.
33 года назад в деревню Отминово пришла
страшная весть: погиб Миша Мастицкий. Лаконичные
строки короткой биографии, юное лицо на фотографии.
Ему было 20. Как это много в
историческом измерении! И как ничтожно мало, если столько отведено судьбой.
Как мало лет он прожил, - всего лишь 20!
Но миг победы больше, чем года.
Как трудно умереть, чтобы остаться,
Остаться в наших душах навсегда.
1 вед.
Пусть короткая жизнь и подвиг наших
земляков станут для всех нас нравственным уроком, уроком долга и чести. И
сегодня есть, что сказать будущим защитникам Отечества.
Мы, юное поколение, гордимся теми, которые
с честью и достоинством выполнили свой патриотический долг. Они
являются для нас примером и образцом. Михаил не вернулся, но
память о нем навечно останется в наших сердцах.
Как много русских мальчиков-солдат
В безмолвной вечности лежат отныне.
И с фотографий маленьких глядят
Глазами удивительно живыми.
О, сколько же в России матерей
Облились горькими слезами.
Их боли не пройти, не отогреть
Под траурными черными платками.
Вновь клинья обожженных душ плывут
По небу вперемешку с облаками.
Над милым домом снегом упадут
Или прольются теплыми дождями.
Стекут слезой по золоту имен,
По датам, оборвавшим жизнь в зените.
Печально-тихий колокольный звон
Как будто шепчет: «Мальчики, простите…»
2 вед.
20 столетие часто называют бурным,
жестоким, таким оно стало и для нашей истории. Война, так или иначе, задела
каждое поколение - кто-то сражался с оружием в руках, кто-то провожал близких
на войну, кто-то оплакивал погибших.
Чёрным, зловещим крылом ударяла в окна
матерей похоронка. Сколько выплакано слёз, сколько горя обрушивалось на женщин
в один миг! Но ни одна мать не сможет смириться со смертью сына. Она всю жизнь
ждёт и надеется: а вдруг произойдёт чудо и на пороге появится сын, её
кровинушка.
Помяни нас, Россия, в декабрьскую стужу,
Перед тем, как сойдёшься за праздничный стол.
Вспомни тех, кто присяги тебе не нарушил,
Кто берёг тебя вечно и в вечность ушёл.
Помяни нас, засыпанных пеплом и пылью,
Пулемётами врезанных в скальную твердь.
Запиши нас в историю горестной былью
И рубцом материнское сердце отметь.
Помяни нас, Россия, и злых, и усталых,
Одуревших от зноя, без сна, без воды.
Отмеряющих жизнь от привала к привалу,
От звезды до звезды, от беды до беды.
Помяни нас и гордых атакой победной,
Ни на шаг не сошедших со взятых вершин.
Не трибунною речью, не строчкой газетной –
На великих скрижалях любви запиши.
Помяни нас, Россия, в известной печали,
Златорусую косу свою расплетя.
Мы оставшимся помнить и жить завещали,
Жить, как прожили мы – для тебя!
(И.Морозов «Помяни нас Россия»)
1 вед.
Человеческая память недолговечна, а
неумолимое время стирает с земли следы этих войн. Войн, в которой десятки тысяч
вчерашних мальчишек, вставших в армейский строй после школьной скамьи, стали
калеками. Больше миллиона советских людей прошло через горнило Афганистана и
Чечни. Немало полегло их на той каменистой земле: тысячи погибших и умерших от
ран и болезней, сотни пропавших без вести. Много матерей и отцов не дождались
своих сыновей, и не сказали они «Мама, я жив...».
Минута молчанья…
Товарищи, встаньте
И в памяти павших
Героев представьте.
Навек в нашем сердце
Бессмертных имён их звучанье.
Минута молчанья, минута молчанья…
МИНУТА МОЛЧАНИЯ (метроном)
2
вед.
Помолчим
над памятью друзей,
Тех,
кого мы больше не увидим,
Не
услышим тех, кто жизнью всей
Вместе
с нами в мир грядущий вышел.
Помолчим,
чтобы сказать о них
Не
холодным, равнодушным словом,
Чтоб
они воскресли, хоть на миг
Всем
звучаньем голоса живого!
1 вед.
Время неумолимо делает своё дело. В глубь истории уходит война. И дай Бог, чтобы никому вновь не пришлось ее переживать. Этими словами хотелось бы закончить нашу экскурсию. Всего вам доброго, здоровья, радости, уверенности в завтрашнем дне, мира и согласия.
Вот
потому, чтоб не тужить
О
днях, ушедших в вечность,
Добром
умейте дорожить,
Цените
человечность.
А
наша память - чародей
Все
лучшие мгновенья
Из глубины минувших дней
Вернет нам утешеньем.
Комментариев нет:
Отправить комментарий