ЭКСПАЗІЦЫЯ "СЦЕЖКАМІ ПАРТЫЗАНСКАЙ СЛАВЫ"
атрад імя Катоўскага брыгады імя
Дзяржынскага. Гэта была рашучая, смелая дзяўчына з сапраўдным камсамольскім характарам. Яе падпольная клічка
,,Ластаўка”. Падпольшчыкі збіралі і перадавалі партызанам зброю, вялі агітацыю
сярод насельніцтва.
Вясной 1944 г. партызаны брыгады
імя Дзяржынскага разграмілі варожы
гарнізон ,,Лугамавічы”. У гэтым баі загінула
разведчыца атрада імя Катоўскага камсамолка Людміла Сечка. Тады ёй ішоў дваццаты
год...
У атрадзе яе звалі Люсяй. А
часцей за ўсё ,,Ластаўкай”.
Яна ўдзельнічала ў многіх
баявых аперацыях. Ніколі не забудуць партызаны
атрада тую апошнюю баявую аперацыю, калі Люся ўвайшла ў бессмяроцце –
гэта разгром варожага гарнізона ,,Лугамавічы”.
Да ўказанага часу
партызанскія атрады выйшлі на зыходныя рубяжы. Перад імі было роўнае поле, а
наперадзе, на адлегласці 1300 метраў, знаходзіўся варожы гарнізон. У вёсцы
ціха. Але вось грымнуў першы выстрал з варожай гарматы, адначасова з выстралам
узвіліся ракеты-сігналы для наступлення. У адзіным парыве партызаны рынуліся на
штурм акопаў, якім вораг акружыў сваё ,,асінае” гняздо.
Скрытнасць партызанскіх
першапачатковых дзеянняў і імклівы налёт застаў ворага знянацку. Многія фашысты
пачалі ўцякаць. Але пасля першай разгубленасці вораг апомніўся і ўзмацніў агонь
па наступаючых. Партызаны залеглі, прыціснуліся да зямлі. Агонь ворага быў такі
шчыльны, што нельга было падняцца. Асабліва люта страчылі з дзота, размешчанага
насупраць. Яго падтрымліваў буйнакаліберны кулямёт, устаноўлены на вышцы. На
полі бою ўжо паявіліся забітыя і раненыя. У гэты крытычны момант паўзком і
кароткімі перабежкамі рухалася наперад Люся. Ворагі заўважылі яе, узмацнілі
кулямётную стральбу. Тым часам група партызан на чале з палітруком Сяргеем
Іліцай схаваліся за хлеўчуком, што стаяў збоку ад вёскі, і адтуль вялі агонь.
Злева высунуўся наперад кулямётчык Віктар Пранкевіч і байцы Альфонс Пятраш,
Іван Саўка, Міхаіл Кута, Вартан Худзян, Пётр Стэнька, яны адцягнулі ўвагу
ворага ад Люсі.
Адзін за другім
захлёбваліся варожыя дзоты. Толькі з аднаго, да якога прабіралася Люся,
вырываліся свінцовыя трасы. Люся выбрала зручны момант і кінула гранату ў
амбразуру дзота. Кулямёт змоўк. Партызаны ўзняліся ва ўвесь рост і пабеглі
наперад. Ішоў вулічны бой. З дамоў, ахопленых полымем, выскаквалі фашысты,
кідалі вінтоўкі і здаваліся.
Люся аказалася каля дома,
дзе абараняліся некалькі ўласаўцаў. Да яе падаспелі Барыс Бахар, Віктар
Пранкевіч, Уладзімір Каляда. З іх дапамогай супраціўленне ворагаў было
задушана. Люся прыўзнялася, каб перабегчы да другога дома, і ў гэты час з
гарышча грымнуў адзіночны выстрал. Дзяўчына пахіснулася, не выпускаючы з рук
аўтамата, упала на снег.
Люся Сечка пасмяротна
ўзнагароджана Ордэнам Айчыннай вайны І ступені.
Іменем Л.П. Сечка названа вуліца ў г. Навагрудку.
Навагрудскі паэт Гаўрыіл Шутэнка прысвяціў памяці Люсі Сечка верш:
Из лучей, что на лужок упали,
Ласточки себе гнездо свили.
Дуб поведал ласточкам вчера,
Что в Черешле есть у них сестра.
Только крылья у нее сильней -
Не угнаться никому за ней.
Партизанкой Ласточка была,
Комсомольцев за собой вела.
Шла в атаку, презирая смерть,
Чтобы вы могли сегодня петь.
И запели ласточки с утра -
Может быть услышит их сестра...
Вылетают ласточки из гнезд,
Долетают с песнею до звезд.
Заслугоўвае ўвагі гісторыя партызана Івана Журко, змешчаная ў гэтай экспазіцыі.
На жаль, няма ніякіх звестак пра партызан мікрараёна школы Пальчыка Івана Канстанцінавіча, Побаля Анатолія Міхайлавіча, Скрабука Станіслава Іосіфавіча, фотаздымкі якіх таксама змешчаны ў гэтай экспазіцыі.
Намаганнямі вучняў і настаўнікаў установы створаны макет партызанскай стаянкі, сабраны асабістыя рэчы партызан ваеннага часу.
На жаль, няма ніякіх звестак пра партызан мікрараёна школы Пальчыка Івана Канстанцінавіча, Побаля Анатолія Міхайлавіча, Скрабука Станіслава Іосіфавіча, фотаздымкі якіх таксама змешчаны ў гэтай экспазіцыі.
Намаганнямі вучняў і настаўнікаў установы створаны макет партызанскай стаянкі, сабраны асабістыя рэчы партызан ваеннага часу.
Значнае месца ў экспазіцыі адведзена ваеннаму шляху Дзешука Аляксандра Іванавіча.
Дзешук Аляксандр Іванавіч, 1921
года нараджэння, раней пражываў у в.
Трасцянка Навагрудскага раёна, затым у в. Уселюб. У гады вайны
партызан, камандзір разведкі атрада ,,Арол” Кіраўскай брыгады Лідскага міжрайцэнтра
Баранавіцкага злучэння з 5 мая 1942 г. па 8 чэрвеня 1944 г.,першы партызан
Навагрудчыны.
У 1941 г. з’яўляўся дапрызыўніком.
Але ў сувязі з раптоўным нападам на нашу краіну фашысцкай Германіі, застаўся
непрызваным.
Дзяжурылі пры сельскім савеце па
высадцы дэсанта, падвозілі ў бальніцу
раненых. Затым аказваў
садзейнічанне пры адступленні нашых войск больш акольнымі дарогамі, лясамі.
У 1941-1942 гадах Дзешук Аляксандр Іванавіч
наладжваў сувязь з актывам і ваеннапалоннымі, якія засталіся. У вёсцы Зенявічы
былі Стэнька Пётр, Марцуль Іван. У вёсцы Рахавец - Леошкін Аляксандр, Кузьміцкі
Міця, Чыгарцаў Вася.
Мясцовыя людзі, якія прымалі
ўдзел у барацьбе, былі сапраўднымі
партыётамі, таму што ход
вайны быў яшчэ невядомы, і фронт рухаўся наперад на ўсход. Мэтай партызан было
знішчэнне дробных гарнізонаў, малаказборчых пунктаў, не дапушчэнне здачы
немцамі скаціны, зернепаставак, узяцце пад кантроль мельніцы, рванне мастоў, жалезных дарог. Карацей, не даваць
спакою ворагу ні днём ні ноччу, на
кожным кроку рабіць засады.
У 1942 годзе групы на чале з Радзецкім , Котавым і Леошка напалі на гарнізон
ва Уселюбе. Мэтай партызан было спаліць увесь ураджай у маёнтку Уселюб, знішчыць гарнізон у
Гірдаўцы. У гарнізоне было чалавек 60.
Дзяшук Аляксандр Іванавіч узяў на сябе
адказнасць давесці да самага гарнізона, паколькі ён жыў непадалёку і ведаў усе
хады і выхады. Падышлі, удала знялі часавога, завалодалі ніжнім паверхам, узялі
абмундзіраванне і сем вінтовак. У штурмавой групе было 9 чалавек, якія
ўварваліся ў памяшканне. Другая група з 2 чалавек абстрэльвала будынак. Групу з
4 чалавек паслалі перарэзаць сувязь з г. Навагрудкам. Аднак паліцаі агледзеліся
і кінулі дзве гранаты. Было многа забітых і раненых, толькі Аляксандр Іванавіч
і яшчэ Антон, сябра яго, аказаліся цэлымі. Леошка паспеў і параненых адцягнуць
далей, і іх больш не пашкодзіла, чуцен быў толькі моцны стoгн.
Побач ляжала цэгла, туды
перацягнулі параненых, рабілі ім перавязкі.
Прывезлі з
Бярозаўкі доктара, ён аперыраваў раненых. На працягу двух тыдняў прыходзіў зрэдку
- і так вылечыў усіх.
Позняй восенню 1943 года каля 600
чалавек казакоў і ўласаўцаў напалі на
вёску Нізаўцы. Бой прыняла
першая брыгада імя Дзяржынскага і атрады Мельнікава і Катоўскага. Аляксандр
Іванавіч з разведкай знаходзіўся ў в.Бердаўка.
Пачуўшы выстралы, яны кінуліся туды. Коней прывязалі ў лесе, а самі ўступілі ў
бой з правага фланга, паспелі своечасова. Праўда, аднаго хлопца, Хацяковіча Уладзіміра, цяжка параніла. Аляксандр
Іванавіч, пад прыкрыццем партызан, цягнуў яго метраў 200 на плячах да вёскі Лаўскія. Зрабілі яму перавязку,
адправілі ў пушчу, адтуль - за фронт на самалёце, аднялі адну нагу, але
вылечылі.
Для ворага бой не ўвянчаўся
поспехам, было шмат загінуўшых.
Адну воінскую часць, колькасцю
150 чалавек, дапамог пераправіць праз
раку Нёман, каля вёскі
Ляхавічы, накіравалі на Налібокскую пушчу. Капітан гэтай часці сказаў, што каля
вёскі Генюшы схавана лішняя зброя. Дзяшук Аляксандр, Хітро Леанід і Хітро
Веніамін знайшлі яе, перанеслі на хутар каля вёскі Трасцянка і схавалі там у
лесе. Затым яны прасачылі, што ва Уселюбе ў гарнізоне, у старой школе, стаяла
400-літровая бочка аружэйнага масла. Ляжаў снег. Дзешук Аляксандр Іванавіч
запрог каня і вечарам, калі паліцыя і фрыцы пайшлі ў сталовую на вячэру,
партызаны закацілі бочку, завезлі на
хутар у хлеў да Дзешука Аляксандра Іванавіча. На другі дзень немцы шукалі
аружэйнае масла, але не знайшлі, а партызаны ўсю вайну карысталіся гэтым маслам
для чысткі зброі.
Дзешуком Аляксандрам Іванавічам цікавілася
агентура і вайсковая разведка, паколькі ён быў мясцовым, ведаў
мясцовасць і людзей. Была добрая сувязь, у яго былі самыя каштоўныя дадзеныя.
Яны перадаваліся штодзённа штабу брыгады і міжрайцэнтру ў пушчу.
Комментариев нет:
Отправить комментарий