Гісторыя школы ў тварах і лічбах

 



Экспазіцыя “Гісторыя школы ў тварах і лічбах” –  гэта вынік пошукавай работы патрыятычнага клуба “Спадчына” па вывучэнні гісторыі малай радзімы. Дадзеная экспазіцыя з’яўляецца прадаўжэннем школьнага гісторыка-краязнаўчага музея “Вехі гісторыі”.

  Экспазіцыя была ўрачыста адкрыта 1 верасня  2017 года. Яе адкрыццё трансліравалася ў сродках масавай інфармацыі. Яна выклікае вялікую цікавасць у гасцей школы, выпускнікоў, настаўнікаў – ветэранаў працы.

Матэрыялы экспазіцыі выкарыстоўваюцца на ўроках гісторыі і літаратуры, выхаваўчых класных і школьных мерапрыемствах.
На нацыяльным палотнішчы прадстаўлены раздзелы экспазіцыі:
     

I. Гісторыя стварэння школы

У1939 г. ва Уселюбе была польская школа. Яна размяшчалася ў 2-х памяшканнях. У школе вучні атрымлівалі пачатковую  адукацыю. Кожнаму вучню выдавалі ручнік, кубак, лыжку. Таму, хто заканчваў школу паспяхова, выдавалі пасведчанне. Узор такога пасведчання, выдадзенага Манюк Алене Сергееўне ў 1932/1933 годзе знаходзіцца ў гэтым раздзеле.
З 1939 года школа пераведзена ў сямігодку. Яна размяшчалася ў памяшканні цяперашняй амбулаторыі  ўрача агульнай практыкі аг. Уселюб. Гэта памяшканне належала ўпраўляючаму графа О’Рурка Яну Янцу, эстонцу па нацыянальнасці, а сам граф О’Рурка жыў у сваім маёнтку.
У 1941 годзе школу закончылі 17 чалавек, у тым ліку і былая настаўніца школы Атаповіч (Манюк) Алена Сергееўна. Вечарам святкавалі заканчэнне школы, а раніцай даведаліся, што пачалася Вялікая Айчынная вайна. У час вайны нямецкія самалёты разбамбілі памяшканні, дзе раней былі класы пачатковай школы. Пасля вайны памяшканні былі адноўлены, а школа з 1949 года стала Уселюбскай сярэдняй школай і размяшчалася ў памяшканні цяперашняй амбулаторыі ўрача агульнай практыкі аг. Уселюб.
Першы выпуск быў у 1952 годзе, у якім налічвалася 15 вучняў. У гэтым памяшканні школа была да 1970 года, а ў 1970 годзе быў пабудаваны новы будынак, у якім мы вучымся і цяпер.


        

II. Кіраўнікі ўстановы
         

 Пасля вайны першым дырэктарам быў 
Ханчэўскі Сяргей Кірылавіч. 

За час існавання школы дырэктарамі былі:

Стабашыдзе Леанід Аляксандравіч
Цопкала Адам Іванавіч
Мазура Петр Аляксеевіч
Адамушка Сяргей Канстанцінавіч 1971-1976 гг.
Анцух Галіна Мікалаеўна 1976-2002 гг.
Астравук Іна Міхайлаўна 2002-2004 гг.


          

III. Ветераны педагагічнай працы


Дадзеная экспазіцыя расказвае аб дынастыях педагогаў:

Стома Уладзімір Міхайлавіч – намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце,

Стома Раіса Макараўна – настаўніца рускай мовы і літаратуры,

Сазонка Аркадзій Дзмітравіч – настаўнік фізікі,

Сазонка Вера Міхайлаўна – настаўніца біялогіі,

Кунцэвіч Мікалай Іванавіч – настаўнік гісторыі,

Кунцэвіч Таісія Іванаўна – настаўніца матэматыкі.


IV
.
Пасярэдзіне экспазіцыі знаходзіцца сімволіка ўстановы, што надае ёй асаблівую значнасць.

Герб нашай установы ўяўляе сабой чатырохвугольны шчыт. У цэнтры герба на белым фоне размешчана разгорнутая кніга, якая адлюстроўвае асноўнае прызначэнне ўстановы – атрыманне разнастайных і трывалых ведаў.

З кнігі цягнецца зялёны парастак – сімвал экалагічнай накіраванасці ўстановы, сімвал школьнага калектыву, які расце і развіваецца. Усе элементы аб’яднаны канцамі рознага колеру. Чырвоны колер – колер адзінства, патрыятычага руху. Жоўты колер – колер актыўнасці, імкнення да зносін, радасці і цеплыні. Сіні колер – колер мэтанакіраванасці, інтэлекту і ўпартасці ў дасягненні ведаў. Зялёны – колер беларускіх краявідаў. Герб з’яўляецца неад’емнай часткай школьнай сімволікі, якая адлюстроўвае індывідуальнасць установы адукацыі.

Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, падзеленае на дзве часткі сіняга і зялёнага колеру. Злева знаходзяцца палосы, якія паўтараюць колер кольцаў на гербе ўстановы. На фоне сцяга змешчаны словы гімна ўстановы адукацыі.

V. Нашы выпускнікі


У дадзенай экспазіцыі размешчаны фотаздымкі выпускнікоў 1972, 1975, 1980, 1985, 1989, 1993, 1988, 2005,2010 гадоў.

Дзве апошнія экспазіцыі расказваюць, чым жывуць ва ўстанове вучні сёння, паказаны свет іх захапленняў.

VI. Багатыя і цікавыя традыцыі школы. Аб іх расказваюць фотаздымкі экспазіцыі “Нашы традыцыі”. Мы бачым вучняў у час школьных урачыстасцей і працоўных акцый.










7. Экспазіцыя “Пазнаём Беларусь” знаёміць нас з турысцка-краязнаўчай дзейнасцю ўстановы. Тут прадстаўлены фотаздымкі вучняў у час наведвання г. Мінска, Кургана Славы, Хатыні, Мірскага замка, Белавежскай пушчы, г. Ліды, Жыровіч і інш.


У экспазіцыі “Гісторыя школы ў тварах і лічбах” знаходзяцца рэчы, якімі карысталіся вучні ў школе ў розныя часы.




 

 

Комментариев нет:

Отправить комментарий